Заўтра Беларусь выбера прадстаўніка на дзіцячым "Еўрабачанні"

30 августа 2018

Музычная інтрыга лета вырашыцца заўтра. Беларусь выбера прадстаўніка на дзіцячым "Еўрабачанні".

У студыі "600 метраў" на Макаёнка адразу пасля заканчэння эфіру "Добрай раніцы, Беларусь!" працягнуцца індывідуальныя рэпетыцыі артыстаў. Яны завяршаюцца познім вечарам. Сёлета 10 канкурсантаў. Генеральны прагон шоу разам з маляўнічымі візітоўкамі і іншым кантэнтам пройдзе заўтра.

Прадстаўніка Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні" вызначыць журы і тэлевізійная публіка. Юная зорка выйдзе на сцэну "Мінск-Арэны" 25 лістапада ў рамках рэкорднага шоу з удзелам прадстаўнікоў 20 краін.