За дакументальны цыкл "Справа жыцця" журналісты АТН атрымаюць Спецыяльную прэмію Прэзідэнта

5 января 2018

Сталі вядомыя лаўрэаты прэстыжнай прэміі "За духоўнае адраджэнне" і ўладальнікі Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі, якая ўручаецца дзеячам культуры і мастацтва. Указы аб іх прысуджэнні падпісаныя Кіраўніком дзяржавы.

Традыцыйна адзначаюць тых, хто ўносіць свой уклад у духоўнае развіццё краіны. Па выніках мінулага года сярод лаўрэатаў прэміі "За духоўнае адраджэнне" - Беларускі саюз жанчын. Прэміяй адзначаны калектыў Нацыянальнай бібліятэкі за працу па факсімільным узнаўленні і папулярызацыі кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Каманда РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава ўдастоена прэміі за значны ўклад ва ўмацаванне ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці. Сярод лаўрэатаў таксама протаіерэй Віктар Перагудаў і Муфтый Абу-Бекір Шабановіч. Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта адзначаныя, напрыклад, калектывы Беларускай акадэміі музыкі і выдавецкага цэнтра "Марка" Белпошты. 

Сярод уладальнікаў Спецыяльнай прэміі і Агенцтва тэленавін. За вялікі праект, які складаецца з двух дзясяткаў серый, дакументальны цыкл "Справа жыцця". Ад АТН узнагароду атрымаюць Аляксандр Атрашэўскі, Антаніна Станкевіч і Руслан Туркоў.