Юзары і Маймуна сёння ўпершыню паказалі свой кліп на песню "Time"

12 марта 2015

Сёння ў ранішнім эфіры "Беларусь 1" была вялікая музычная прэм'ера. Прадстаўнікі нашай краіны на "Еўрабачанні" - Юзары і Маймуна - упершыню паказалі свой кліп на песню "Time". І рэакцыя прэсы - як беларускай, так і еўрапейскай - была імгненная. А пакуль відэа набірае прагляды, артысты адправіліся на першыя вакальныя рэпетыцыі. Сёння ў Мінск прыбыў іх педагог па вакале. Наша здымачная група ўбачыла працэс падрыхтоўкі. З падрабязнасцямі Яўген Перлін.

Палова сёмай раніцы - самы рэйтынгавы адрэзак эфірнага часу. Гасцямі праграмы "Добрай раніцы, Беларусь" сталі самыя галоўныя на сёння музычныя персоны краіны.

Кліп на песню "Time" з-за холаду і сырасці на вуліцы прыйшлося здымаць у павільёне. Беларускаму рэжысёру гэта атрымалася зрабіць за 12 гадзін на пляцоўцы. Хоць ролік і не абавязковы элемент удзелу ў "Еўрабачанні", Юзары і Маймуна для відэа вырашылі пастарацца. І з самай раніцы ў сацыяльных сетках закіпелі абмеркаванні. Першы час сайт YouTube нават адмаўляўся ўспрымаць такую колькасць праглядаў. Тысяча за тысячай працягваюць капаць у скарбонку Юзары і Маймуны. А пакуль артысты прэзентавалі ў эфіры свой кліп, у мінскім аэрапорце прызямляўся самалёт кіпрыёцкага спевака Алекса Панайі. Ён уваходзіць у тройку лепшых вакальных спецыялістаў "Еўрабачання". Акрамя таго, ён і сам выступаў на конкурсе ў 1995-м і 2000-м гадах. Алекс ужо які год запар вучыць еўрапейскаму вакалу беларускіх выканаўцаў.

Днямі Юзары канчаткова вызначыўся з камандай бэк-вакалістаў. І ўпершыню ў беларускай гісторыі "Еўрабачання" ўзмацняць голас саліста паедуць тыя ж хлопцы, што і летась разам з Тэа. Гэта спевакі Арцём Ахпаш, Дзяніс Ліс і Юрый Селязнёў.

Наперадзе яшчэ 4 дні вакальных трэніровак. І зараз галоўная задача педагога па вакале Алекса Панайі - раскласці партыю для кожнага бэк-вакаліста. І затым ужо займацца індывідуальна.