За перамогу на турніры ў аўстралійскім Брысбене змагаецца Аляксандра Сасновіч

2 января 2019

За перамогу на турніры ў аўстралійскім Брысбене з прызавым фондам амаль 900 000 долараў змагаецца Аляксандра Сасновіч. 30-му нумару рэйтынгу WТА супрацьстаіць 4-я ракетка свету ўкраінка Эліна Світоліна. Да гэтага моманту першы сэт застаўся за беларускай 6:4. У другой партыі мацнейшай была саперніца - 6:0. Зараз ідзе вырашальны сэт. Прамую трансляцыю ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5".