XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13-га па 17-га ліпеня

15 февраля 2017

Сёння гэта паведаміў дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваныя на 11-га, 12-га, 18-га і 19-га ліпеня.

На сцэне Летняга амфітэатра адбудуцца 17 канцэртаў, сярод іх два начныя шоу. З сольнымі праграмамі прыедуць Рыгор Лепс, Стас Міхайлаў, Валерый Меладзэ, Ягор Крыд, а таксама гурты "Рукі ўгору" і "Сплін". Першыя білеты паступяць у продаж у касы горада ўжо 17-га лютага, а 20-га купіць іх можна будзе праз інтэрнэт па ўсім свеце.

Аляксандр Сідарэнка, дырэктар Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базару Віцебску":

"Імідж фестывалю заўсёды дазваляе атрымліваць больш прымальныя ўмовы па ўдзеле артыстаў, паколькі ў нас вялікая колькасць праграм і мы імкнемся артыстаў задзейнічаць і ў сольных канцэртах, і ў зборных. Мы заўсёды даем магчымасць цікавым артыстам прыняць удзел у прэс-канферэнцыях, "зорных гадзінах". Упэўнены, што традыцыю праводзіць канцэрты, не адмяняючы ніводнага з іх, мы захаваем".

Галоўнай падзеяй фестывалю традыцыйна стануць конкурсы. Адборачныя туры ўжо прайшлі ў Македоніі, Балгарыі, Румыніі, Літве. Наперадзе Ізраіль, Латвія, Расія, Украіна, Мальта. У дзіцячым музычным спаборніцтве ўпершыню будуць прадстаўленыя Мексіка і ЗША. Усяго ж падчас "Славянскага базару" ў Віцебску пройдзе амаль сто мерапрыемстваў.