Iнфармацыйная кампанія па пытаннях бяспекі міграцыі

15 октября 2015

У Беларусі стартавала інфармацыйная кампанія па пытаннях бяспекі міграцыі і папярэджанні гандлю людзьмі. На фінансаванне гэтага праекта Еўрасаюз вылучыў больш як паўтара мільёна еўра. Неўзабаве па ўсёй краіне стануць распаўсюджваць флікеры, брашуры і лістоўкі пра бяспечны выезд за мяжу. Падрабязнасці ва Уладзіміра Каралёва.

Нават той, хто легальна перасек мяжу дзеля адпачынку, навучання, сезонных работ, застаўшыся там даўжэй за вызначаны тэрмін, лічыцца нелегальным імігрантам. Праз свой незаконны статус нелегальныя мігранты з'яўляюцца вельмі ўразлівай часткай насельніцтва. Іх зневажаюць, б'юць, калечаць і нават прадаюць у рабства.

Зразумела растлумачыць усю небяспеку нелегальнага знаходжання за мяжой паспрабавалі спартсмены і іншыя публічныя асобы, якія знаёмыя з паездкамі і працай за мяжой.

Андрэа Вікторын, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі: "Мы ўсе добра ведаем, што людзьмі гандлююць. Для сексуальнай і працоўнай эксплуатацыі, а таксама для продажу органаў. Жанчыны і дзеці часцей за ўсё з'яўляюцца аб'ектамі падобных правапарушэнняў. Яны - 56% усіх ахвяраў, сярод іх 98% з'яўляюцца носьбітамі камерцыйнай і сексуальнай эксплуатацыі. Гэта выклікае ў нас асаблівую заклапочанасць. Таксама гандлююць і дзецьмі, прымушаючы іх жабраваць і рабіць дробныя крадзяжы. Гэта наша агульная праблема".

За два гады толькі ў Еўропе было зарэгістравана больш за 30 000 ахвяраў трафіку. З іх больш як тысяча непаўналетнія. Ёсць і тыя, якія былі маладзейшыя за 12 гадоў. Гэтыя лічбы - вяршыня айсберга, бо падобныя злачынствы вельмі складана зафіксаваць. Часцяком ахвяры запужаныя і змушаныя маўчаць.

Зейнал Гаджыеў, кіраўнік прадстаўніцтва міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі: "Гэта вялізны злачынны бізнес. Гэта шматмільярдны бізнес, які параўнальны, пэўна, з гандлем наркотыкамі. Таму гэты бізнес наўрад ці знікне".

Падобныя злачынствы носяць трансатлантычны характар. Беларусь у вачах мігрантаў транзітная тэрыторыя. Часцяком гэтыя людзі плануюць патрапіць у краіны Еўрасаюза, таму галоўны кірунак працы нашай краіны з еўрапартнёрамі - інфармацыйная праца і дапамога ў процідзеянні сексуальнаму рабству і гандлю людзьмі.

Ужо 12 гадоў у Беларусі існуе гарачая лінія па пытаннях бяспечнага выезду за мяжу. За гэты час на нумар 113 і іншыя тэлефоны цэнтра звярнуліся 30 000 чалавек. Амаль палова ўсіх званкоў - інфармацыя аб працаўладкаванні. Мужчыны ў асноўным даведваюцца аб працы ў Расіі і Польшчы. Жанчын цікавіць навучанне і знаёмства і замужжа ў Германіі, Турцыі і Чэхіі. Кожнае выратаванае жыццё - гэта перамога.

Практыка паказвае, што ўкладванне грошай зараз у бяспеку мігрантаў пасля прыносіць прыбытак у выглядзе падаткаў ад іх легальнай дзейнасці. І наадварот: заплюшчваеш вочы на гандаль людзьмі - нараджаецца рабства, наркагандаль і нават тэрарызм.