Выстава адной карціны чакае эстэтаў у Нацыянальным мастацкім у Мінску

31 июля 2023

Сам-насам з аўтарам. Выстава адной карціны чакае эстэтаў тэт-а-тэт у Нацыянальным мастацкім музеі. Палатно "Над беларускімі прасторамі" пэндзля Мікалая Казакевіча ў кантэксце маштабу здольна скласці канкурэнцыю тварэнню Данцыга. Лірычны краявід з партрэтнымі элементамі  майстар  напісаў у 79-м. Беларускі жывапісец прайшоў вайну, але ў творчасці не змог адмовіць сабе ў колеры і святле.

Летняму сезону - гарачая афіша. Мастацкі чакае на квэсты па экспазіцыі Глебава, ангажуе на зборныя экскурсіі. Вячэрні аглядны фармат настолькі "трапіў" у гледача, што музейныя экспанаты гатовыя працаваць пазавызначана кожны чацвер да дзевяці гадзін вечара.