Што будзе з цэнамі ў Беларусі? Урад і Нацыянальны банк трымаюць адказ перад Прэзідэнтам

6 октября 2022
Утаймаваць інфляцыю, разабрацца са спекулянтамі, не дапусціць ніякага таварнага дэфіцыту. Прынцыповая і жорсткая размова ідзе ў Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка чакае ад урада і Нацбанка дзейсных прапаноў па стрымліванні росту цэн.

Удзельнікаў нарады з эканамічным блокам значна больш, уключаючы губернатараў, бо пытанне цэн датычыцца ўсіх. Так, аб'ектыўныя прычыны росту інфляцыі сёння перажывае ўвесь свет. Звязана гэта з вынікам санкцыйных мер, якія парушылі звычайны ўклад сусветнага гандлю, але Прэзідэнт патрабуе разабрацца з унутранымі фактарамі. Чаму растуць цэны на тое, што беларусы вырабляюць самі?

Выключыць з харчовых ланцужкоў пасярднікаў, строга кантраляваць сеткі супермаркетаў, праверыць беларускіх прадстаўнікоў буйной прамысловасці на знешніх рынках - гэта мінімальныя меры, якія патрабуе Прэзідэнт. На прылаўках павінны быць тавары належнай якасці, у шырокім асартыменце і па справядлівых цэнах.