Выстава экслібрысаў дэманструецца ў Нацыянальным мастацкім музеі

11 августа 2019

Мініяцюра, у якой гісторыя ўладальніка. Экслібрысы экспануюцца на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі. Калекцыя ў фондах налічвае больш за  14 тысяч адзінак. У экспазіцыі  тры дзясяткі самых яркіх графічных твораў, пачынаючы з XVII па XXI стагоддзе. Экслібрыс не абмежаваны зместам, жанрам, памерам і тэхнікай выканання, а толькі падраздзяляецца на гербавыя, вензелевыя і сюжэтныя.

Першымі экслібрысамі сталі надпісы на кнігах, выкананыя ўручную манахамі-скрыптарамі. Дарэчы, беларуская школа экслібрыса прызнаная адной з наймацнейшых і высока шануецца сярод калекцыянераў гэтага мастацтва.