Стадыён "Пятроўскі" рыхтуецца прыняць матч "Зеніт" - "Дынама-Мінск"

15 августа 2018

Стадыён "Пятроўскі" ў Санкт-Пецярбургу рыхтуецца прыняць матч кваліфікацыі Лігі Еўропы "Зеніт" - "Дынама-Мінск". Гэтыя кадры прыслалі нашы карэспандэнты, якія ўжо прыбылі ў паўночную сталіцу Расіі. Здымачная група падрабязна перадасць гэтымі днямі футбольную атмасферу культурнага горада. Нагадаем, у першай гульні беларусы перамаглі Піцер 4:0 і заўтра не збіраюцца адыходзіць. Дарэчы, сустрэча ў адказ пройдзе пры пустых трыбунах. Такое пакаранне УЕФА за леташнія паводзіны балельшчыкаў піцерскага клуба на адным з матчаў Лігі Еўропы. Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў плэй-оф. Гэта апошні крок перад элітай.