Ксенія Галецкая заваявала гледачоў песняй Back in the USSR з рэпертуара "Бітлз"

9 Ліпеня 2019

У канцэртнай зале "Віцебск" завяршыўся другі конкурсны дзень Міжнароднага дзіцячага музычнага спаборніцтва.

Наша Ксенія Галецкая выйшла на сцэну пад нумарам дзевятнаццаць. Гледачоў яна заваявала вядомай песняй Back in the USSR  з рэпертуара "Бітлз". Па традыцыі ацэнкі дзіцячага конкурсу журы не апавяшчае. Імёны пераможцаў стануць вядомыя ў дзень урачыстага адкрыцця "Славянскага базару" - 11 ліпеня.

Ксенія Галецкая, прадстаўніца Беларусі на XVII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе "Віцебск-2019": "Мы шукалі песню на другі дзень і ўбачылі, як гэтую песню спяваюць у аранжыроўцы. Нам яна спадабалася, і мы вырашылі яе зрабіць, таму што можна ў ёй і голас раскрыць, і эмоцыі, і патанчыць".

Спектаклем "Маленькая нядзельная прыгода" стартавалі на "Славянскім базары" "Тэатральныя сустрэчы". Менш як праз гадзіну каля Летняга амфітэатра адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзняцця флага фестывалю.