Выбірайце свой культурны маршрут на гэтыя выхадныя разам з рубрыкай "Праменад"

8 сентября 2023

Пакуль салісты Вялікага тэатра Беларусі адправіліся штурмаваць акадэмічныя падмосткі Кітая з гастрольным турнэ, каляровай гамай мегаполіса ў Дзень горада падзеляцца выставачныя флагманы беларускай сталіцы.

Нацыянальны мастацкі плануе не спаць да апошняга наведвальніка.

Тут жа ловім пастэльныя інтанацыі Вячаслава Шамшуры. Прадстаўнік Віцебскай школы апялюе да малой радзімы - Мёраў. Вераснёўскімі настроямі дзеліцца "Восеньскі салон". Шчыльны выставачны трафік ужо на Казлова, 3, дзе ў гэтыя выхадныя праспяваюць оду Мінску. У колькі эстэтам празначана спатканне з вераснёвай ноччу, раскажа Дар'я Тарасава ў рубрыцы "Праменад".

Вядучая партыя музейнай бессані. Вераснёвая ноч не адпускае ні эстэтаў, ні артэфакты Нацыянальнага мастацкага на суботні антракт. З рэверансам да Дня горада 9 верасня музей не будзе спаць да 12:00. Па законе жанру найбуйнейшая выставачная лакацыя краіны ў гарбуз не ператворыцца. Тут чакаюць на эстэтычнае дэфіле. Пралог ночы з пазнакай "спадчына" - выстава "Анталогія прыгажосці".

Сустрэнуць па вопратцы, але расшыфруюць кожны выгіб традыцыйнага беларускага касцюма. Прапануюць трэнды шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі. Асаблівы шык - капсульныя вобразы рэдкага для музейнай справы Панёмання і Падзвіння. Комба тэхнік ткацтва і вышыўкі - філігранная эклектыка ад фондаў Акадэміі навук, Музея архітэктуры і побыту, Віцебскага краязнаўчага, дамоў рамёстваў. Народны куцюр - фарбы не толькі аўтэнтычныя, карціну эвалюцыі стылю дапоўнілі рэканструкцыі.

Рэтраагляд, канцэрты інструментальныя, класы па лінагравюры і на арт-дэсерт – лекцыйная прагулка па Мінску. У храналагічных рамках вераснёвай ночы і палотны мастакоў XX стагоддзя. Убачым ландшафты мегаполіса вачыма беларускіх майстроў пэндзля Волкава і Тычыны.

Яны могуць дазволіць сабе арт-кідок з плоскасці ў прастору нават без эстэтычнага навігатара вярнуцца. Так, не абмяжоўваючыся толькі фарматам палатно-алей, маладая школа творцаў Беларусі штурмуе Палац мастацтва. Паўтысячы маніфестаў, больш за дзве сотні ініцыялаў у выніковай экспазіцыі з 400 творчых заявак. Лічбы падказваюць: "Восеньскі салон" 9:0 ужо ў горадзе М.

На баталіі высокіх густаў ангажыравалі тых, хто толькі ўваходзіць у арт-рынак Беларусі. Злавіць лексіку аўтараў-прэм'ераў эстэтам прапануюць ужо дзявяты верасень. Паўтары тысячы квадратных метраў - такое поле для манеўру далі ахвотнікам выказацца ў класіцы: жывапісе, графіцы, фота. Абавязковы прыпынак на "салоннай" карце - канцэптуальныя ракурсы. Рэцэнзаваць трэнды сезона-2023 не толькі мастацтвазнаўцам. Наведвальнік галасуе білетам, выбірае і прыз глядацкіх сімпатый.

Дзень горада - гэта і час святочных калабарацый. Музей гісторыі Мінска дуэтам са сховішчам скарбаў імя Заіра Азгура нагадае "сілуэты старой сталіцы". У настальгіі па гарадскіх ландшафтах прасочым па шляху Паўночнага завулка. Геалакацыя хавае драўляную жамчужыну жалезабетоннага мегаполіса з рэмаркай "гісторыка-культурная каштоўнасць". Такім быў арт-дайджэст гэтага тыдня. Сачыце за навінамі ў рубрыцы "Праменад" кожную пятніцу. Выбірайце свой культурны маршрут.