Перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбыліся ў Крамлі

18 февраля 2022
Сёння ў Крамлі вялікі перагаворны дзень. Адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Ключавое слова цяперашніх перамоў - "разам". Разам Беларусь і Расія будуць супрацьстаяць эканамічнаму націску. Разам  умацоўваць абарону. Прэзідэнты высока ацанілі манеўры "Саюзная рашучасць". А ўжо заўтра прымуць удзел  у адным з сур'ёзных мерапрыемстваў ваеннага супрацоўніцтва. Вайны не хочам, але адказаць  заўсёды зможам,  скажа наш Прэзідэнт.  Што ж датычыцца санкцыйных атак,  у нас ніякіх ілюзій  (Захад без іх не абыдзецца). Але цеснае супрацоўніцтва нашых дзвюх краін, імпартазамяшчэнне, кааперацыя - усё  гэта нівелюе іх негатыўны эфект. Дамовіліся, напрыклад,  што расійскі бок паспрыяе  Беларусі ў будаўніцтве  порта пад Санкт-Пецярбургам.

Атмасфера сустрэчы і заявы лідараў - у Наталлі Брэвус (відэа).