У Полацку стартаваў 30-ы юбілейны фестываль старажытнай і сучаснай камернай музыкі

2 апреля 2017

Перад публікай выступіла прафесар Веймарскай вышэйшай школы музыкі імя Ліста Герліндэ Ота. Вядомая піяністка і педагог ужо другі раз узначальвае дзіцячы фартэпіянны конкурс. Усяго ў фестывальнай афішы - 7 канцэртаў. Унікальную акустыку полацкай Сафіі ацэняць музыканты з Беларусі, Польшчы, Германіі, Італіі, Францыі і Аўстрыі.

Сёлета міжнародны музычны форум прысвяцілі 1150-годдзю самага старажытнага горада Беларусі. На працягу месяца ў Сафійскім саборы будуць гучаць скрыпка, фартэпіяна, віяланчэль і, вядома, знакаміты полацкі орган.