У Мінск прыбыла старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ

4 июля 2017

Мінск сустракае ўдзельнікаў 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ - іх чакаецца каля 700.

Сёння ў сталіцу Беларусі прыбыла старшыня арганізацыі Крысцін Мутанен. Сесія стартуе заўтра. Яна будзе прысвечана ўмацаванню ўзаемнага даверу і супрацоўніцтва ў імя міру і росквіту ў рэгіёне.

Крысцін Мутанен, старшыня Парламенцкай асамблеі АБСЕ: "Мінск даўно ўжо стаў пляцоўкай, на якой збіраюцца важныя форумы, абмяркоўваюцца пытанні па дасягненні міру. Мы ўжо бачым Беларусь не толькі як мост паміж Усходам і Захадам, але і паміж рознымі дзяржавамі, гэта значыць гэта ўжо важная міжнародная пляцоўка".

Парадак дня сесіі складаецца з дакладаў трох агульных камітэтаў: па палітычных, эканамічных і гуманітарных пытаннях. Прынятыя рэзалюцыі лягуць у аснову Мінскай дэкларацыі. Гэта будуць рэкамендацыі для нацыянальных урадаў, парламентаў і міжнароднай супольнасці па рэагаванні на актуальныя выклікі і пагрозы.