У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі праходзіць майстар-клас "Кітайскі жывапіс тушшу"

19 апреля 2024

Танец пэндзля на паперы, дзе кожная рыска адлюстроўвае стан душы. Прыадкрыць сакрэты кітайскага жывапісу запрашае Нацыянальны мастацкі музей Беларусі. Ужо 19 красавіка паспрабаваць свае сілы ў мастацтве Паднябеснай можна на майстар-класе "Кітайскі жывапіс тушшу" ад Кітайска-Еўрапейскага культурна-адукацыйнага цэнтра "Дуноу".

Акрамя таго, у музеі захоўваецца вялікая калекцыя кітайскага мастацтва, якая папаўняецца з 1960 года. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Кітай першым дапамог Беларусі ў аднаўленні музейных фондаў.