У Нацыянальнай бібліятэцы прапанавалі рукапісы перакладу Евангелля на беларускую аўтарства брата Якуба Коласа

21 февраля 2019

Да Дня роднай мовы ў Нацыянальнай бібліятэцы ўпершыню прапанавалі рукапісы перакладу Евангелля на беларускую аўтарства брата Якуба Коласа. Пісьменнік і настаўнік Міхась Міцкевіч перавёў кананічныя кнігі ў 60-ых у ЗША. Рарытэт - у чатырох сшытках. Тэкст Евангелля сёння даступны чытачам у электронным фармаце. Неўзабаве ўнікальны пераклад выдадуць у Беларусі.

На фасадзе Нацыянальнай бібліятэкі сёння трансліраваліся радкі з вядомых літаратурных твораў беларускіх класікаў, у якіх ёсць спрадвечна беларускія словы. Адзначым, што некаторыя з іх рэдка выкарыстоўваюцца ў паўсядзённым жыцці.