Вінаватыя ў крызісе 2008 года адкупіліся ад расследавання

21 октября 2013

Амерыканская фінансавая карпарацыя JPMorgan Chase падпісала дамову са следствам, у рамках якой заплаціць 13 мільярдаў долараў за спыненне расследавання сваёй дзейнасці. Гэта самая вялікая сума кампенсацыі для ЗША ад адной кампаніі.
Нагадаем, у 2008 менавіта перад крызісам фінансісты прадавалі каштоўныя паперы, забяспечаныя іпатэчнымі крэдытамі, калі ведалі, што многія з іх не вярнуцца. Пасля хвалі незваротаў крэдытаў пачалася рэцэсія эканомікі ЗША і сусветны фінансавы крызіс.