У Маладзечанскім раёне пяцікласнік трапіў пад электравоз

22 мая 2019

Трагедыя здарылася сёння  на  чыгуначнай станцыі Уша. Хлопчык  па дарозе ў школу  пераходзіў чыгунку  ў належным  месцы - па пешаходным насціле. Ён  прапусціў  пасажырскі  цягнік у напрамку Маладзечна, але не заўважыў набліжэнне электравоза, які рухаўся па сустрэчных пуцях. Машыніст пачаў экстранна тармазіць, але так хутка спыніць электравоз не ўдалося. Адзінаццацігадовы хлопчык загінуў на месцы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.