У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі - знакамітая калекцыя Траццякоўскай галерэі

27 ноября 2018

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі знакамітая руская калекцыя  Траццякоўскай галерэі экспануецца сумесна з работамі беларускіх фондаў. Праект прысвечаны пейзажуу. Палотны канца XIX - пачатку XX стагоддзя і імёны класікаў: Грабар, Каровін, Левітан. Экспазіцыя распавядае пра веліч вялікай і малой радзімы кожнага мастака, прыроду і, вядома, пра людзей. Наталля Бардзілоўская  наведала выставу.

Выставу можна назваць "Бялыніцкі-Біруля і яго сябры". Усе 40 карцін экспазіцыі - пэндзлі самога Вітольда Каэтанавіча і мастакоў, з якімі майстар быў асабліва блізкі. Работы земляка-жывапісца з-пад Ваўкавыска Станіслава Жукоўскага. Кампаньёнаў па пленэрах і захапленні паляваннем Мікалая Багданава-Бельскага і Аляксандра Маравава. Палатно Ігара Грабара - госця дачы "Чайка". Дарэчы, усе работы аб'ядноўвае яшчэ і гэты геаграфічны пункт, які стаў вельмі важным у жыцці Бялыніцкага. Наваколлі возера Удомля пад горадам Цвер калісьці натхнялі Левітана, а ў 1902 годзе сюды прыязджае Бялыніцкі-Біруля. Улюбляецца ў паўночную прыроду, купляе зямлю і будуе дачу. Дзякуючы Бялыніцкаму тут пабывалі дзясяткі мастакоў. У гэтых краях напісаны сотні шэдэўраў, многія з якіх - зараз у экспазіцыі!

У тых імправізаваных майстэрнях вучыліся каля 200 дзяцей. Урокі юным давалі класікі: Каровін, Сцяпанаў, Архіпаў. Іх работы таксама на выставе. Цэнтральнае  палатно экспазіцыі - хрэстаматыйнае "Над вечным спакоем" Левітана і як пераклічка яму "Гадзіна цішыні" Бялыніцкага-Бірулі. Карціны нават хацелі павесіць побач, бо натхненнем абодвух мастакоў стала Удомльское возера. "Гадзіна цішыні" - прызёр міжнародных фестываляў. "Над вечным спакоем" - палатно, якое ў 1894 купіў Траццякоў. Дарэчы, у Мінск прывезлі эскіз шэдэўра - ён мае арыгінальную назву "Перад навальніцай". Арыгінал знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі.

Сярод прадэманстраваных шэдэўраў Траццякоўкі асабліва вылучаецца гэтая карціна. Палатно пад назвай "З наваколляў Пяцігорска" - вучнёўская праца Бялыніцкого-Бірулі. Тут беларускі майстар яшчэ сам на сябе не падобны, бачны ўплыў яго куміра і настаўніка Левітана. Але менавіта гэты краявід для сваёй калекцыі набыў Павел Траццякоў. Ён размясціў карціну ў сваёй галерэі побач з палотнамі масцітых і вядомых майстроў.

Мецэнат рэдка купляў студэнцкія работы, але ў Бялыніцкім убачыў талент. І не памыліўся. Для Бялыніцкага-Бірулі той поспех быў толькі пачаткам. Яшчэ 5 яго работ увойдуць у фонды дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. Тут, у Мінску, яна экспануецца не ўпершыню. Сёння мінімальна - толькі 9 работ - з Масквы, астатнія 30 - з нашых запаснікаў.

Большасць прапанаваных Траццякоўкай работ упершыню пакінулі сцены вядомай галерэі. "Над вечным спакоем" Левітана і "Лодкі" Маравава  ў беларускім музеі ўпершыню. Выставу ўжо ўбачыў Магілёў. У Нацыянальным мастацкім музеі - пашыраны варыянт экспазіцыі.