Італія дэманструе свае гандлёвыя маркі.

27 марта 2014

Гэтымі днямі ў беларускай сталіцы сусветны заканадаўца моды і дызайну - Італія - дэманструе свае гандлёвыя маркі. Модная экспазіцыя размясцілася ў Нацыянальнай школе прыгажосці. Сёлета ўдзельнічае 16 брэндаў. Прадукт класа люкс - самыя апошнія модныя навінкі сезона восень-зіма - 2014 ад мужчынскіх касцюмаў і вясельных убораў да футраў, абутку і сумак. Праект Дні італьянскай моды ў Мінску праходзіць ужо пяты раз. Гэта некамерцыйны прадукт шматгадовага супрацоўніцтва Беларускай і Італьянскай гандлёва-прамысловай палат.


Альберта Друдзі, кіраўнік Гандлёва-прамысловай палаты італьянскай правінцыі Пезара-э-Урбіна: За апошні год Беларусь і Італія зрабілі вялікі скачок у плане ўзаемнага гандлю. Прывяду лічбы. Прырост экспарту італьянскіх тавараў у вашу краіну ў 2013 увогуле склаў 13%, прычым траціна ўсіх паставак - гэта менавіта італьянскае адзенне і абутак.


Фэшн-экспазіцыя будзе адкрыта і заўтра. А вечарам уборы ад італьянскіх дызайнераў можна будзе ацаніць на модным паказе.