Беларускі флаг паднялі на Байкануры

8 марта 2024

8 сакавіка беларускі флаг узвіўся на Байкануры.

На касмадроме прайшла цырымонія ўзняцця флагаў краін, якія ўдзельнічаюць у запуску пілатуемага карабля "Саюз МС-25" - Беларусі, Расіі і ЗША. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел асноўны экіпаж карабля ў складзе Марыны Васілеўскай, Алега Навіцкага і Трэйсі Дайсана, а таксама іх дублёры - Анастасія Лянкова, Іван Вагнер, Дональд Пеціт.

Старт міжнароднай экспедыцыі прызначаны на 21 сакавіка.