У музеі Уладзіміра Мулявіна з'явіліся новыя экспанаты

31 августа 2023

Папаўненне ў фондах музея Уладзіміра Мулявіна. Арыгінальная тэхніка, на якой працаваў легендарны пясняр  апошнія творчыя гады. У найбліжэйшы час абновяць экспазіцыю ў Белдзяржфілармоніі: гуказапісвальнае абсталяванне і музычныя інструменты перадае ў дар цяперашні састаў Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Пясняры". У 90-я гады ў калектыве існавала  "творчая лабараторыя", дзе музыканты не толькі рэпетыравалі, але і запісвалі хіты. Уладзімір Мулявін надаваў вялікую ўвагу і рэпертуару, і высокай якасці запісу песень. Таму ў ВІА была лепшая апаратура "паводле часу" ад вядучых сусветных брэндаў. Зараз музычныя ўсталёўкі стануць экспанатамі і будуць даступныя меламанам і прыхільнікам "Пясняроў" у музеі Уладзіміра Мулявіна.