У Магілёве стартаваў тэатральны форум "М.@rt.кантакт-2017"

22 марта 2017

12-ы тэатральны форум "М.@rt.кантакт-2017" у Магілёве стартаваў. Праграму адкрылі "Аднакласнікі. Урокі жыцця" алмацінскага тэатра і камедыя "Месяц у вёсцы" тэатра з Яраслаўля, для чаго сцэну драмтэатра прыйшлося ператварыць у пляж з сапраўдным пяском. За тыдзень міжнароднага моладзевага фестывалю пройдуць 22 спектаклі. Найлепшы спектакль вызначыць не журы, а самі гледачы шляхам галасавання. У рамках форуму стартаваў і творчы фотапраект "28", які аб'яднала тэма чалавечых адносін.

У праграме "М.@rt.кантакта" не толькі пастаноўкі. І акцёраў, і гледачоў чакаюць майстар-класы і майстэрня маладой рэжысуры.