Прамыя тэлефонныя лініі працягваюць працаваць па адзіным графіку

6 февраля 2015

Тэлефанаваць можна ў абласныя выканаўчыя камітэты, а таксама ў сталічную мэрыю.

Заўтра, 7 лютага, з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. Ён адкажа на пытанні, што датычацца распрацоўкі генплана развіцця сталіцы і яе прыгараднай зоны, норм забеспячэння жыллём, а таксама будаўніцтва метрапалітэна.

А ў Мінскім аблвыканкаме прапановы і скаргі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Нумар тэлефона зараз на вашым экране.