У Мінску з‘явілася свая Зямля Паднябеснай

25 сентября 2013
Выстава пад такой назвай адкрылася ў Доме-музеі 1-га з'езда РСДРП. У экспазіцыю, прысвечаную культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі, увайшлі прадметы побыту і традыцыйныя касцюмы этнасаў, якія насяляюць Кітай. Вытанчаныя вазы, фарфоравы посуд, незвычайныя статуэткі жывёл, папяровыя кампазіцыі - гэта далёка не ўсе экспанаты выставы.

Выстава будзе доўжыцца да канца кастрычніка. Акрамя арнаментаў керамічных, фарфоравых і бронзавых вырабаў, наведвальнікі змогуць ацаніць кнігі і фотакарткі, падараваныя кітайскімі партнёрамі.