Падчас фарміравання сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі будуць улічаны рэкамендацыі экспертаў з Кітая

20 мая 2014

Падчас фарміравання сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на найбліжэйшую пяцігодку будуць улічаны рэкамендацыі экспертаў з Кітая. Абмяркоўвалі дакумент сёння ў навукова-даследчым інстытуце Міністэрства эканомікі. Разам з беларускімі спецыялістамі калегі з КНР прапаноўвалі смелыя рашэнні ў грашова-крэдытнай палітыцы. Падчас сустрэчы разгледжаны і пытанні ўдасканалення кіравання дзяржуласнасцю, а таксама яе прыватызацыі.


У Мінску госці застануцца да суботы. Ужо заўтра, згодга з планам, - наведванне МАЗа і МТЗ. Прэзентуюць жа праект рэкамендацый, які датычыцца структурных змен беларускай эканомікі, у канцы тыдня ў Нацыянальнай бібліятэцы.