Адкрыццё найбуйнейшага салона, 50 прысвячэнняў Дню Перамогі, сусветныя хіты у Вялікім – знаёмім з культурнай афішай Мінска

3 мая 2024

"Рэпін і вучні" - хедлайнеры Мастацкага. Арт-свет адзначае 180 гадоў з дня нараджэння мастака гістарычных і бытавых палотнаў. Выключна беларускі збор - у галоўным корпусе музея. І новыя выказванні ў нацыянальным мастацтве. У Палацы на Казлова, 3 - адкрыццё найбуйнейшага салона Беларусі. Толькі 3-га мая ўваход на выставу бясплатны да 21:00. Можна паспець на "Праменад". Запрашае Лідзія Заблоцкая і знаёміць са свежай культурнай афішай.

Адкрываецца адзін з найбуйнейшых салонаў, які кожны май аб'ядноўвае дзве сотні мастакоў з усёй краіны. Арт-Мінск нязменна гаворыць пра сябе ў Палацы мастацтва. 7 гадоў размовы  з гледачом  і вось абсалютны рэкорд. Прыйшло больш за 1200 заявак.

Конкурс, дзе за адно месца спаборнічалі адразу тры творы. Палац прыняў толькі 450 работ. Большасць ахвотнікаў выказацца мастацтвам - моладзь.

Сталічныя і прыезджыя эстэты могуць шукаць утоеныя сэнсы наступныя 5 тыдняў. Акрамя постмадэрнісцкіх палотнаў, скульптуры з намёкам на коміксы ці з бытавой хованкай.

Толькі 3-га мая ўваход на выставу бясплатны да 21:00. Чым не шанец пабачыць, як Палац мастацтва перахапіў на найбліжэйшы месяц статус галоўнай арт-сцэны Беларусі.

Гэта не значыць, што Мастацкі маўчыць. У музеі 50 прысвячэнняў Дню Перамогі. "Айчыне служаць" ваенныя мастакі са студыі пры Доме афіцэраў. Ініцыятыва экс-міністра абароны Мальцава. Зараз патрыятычную студыю ўзначальвае адказны "За духоўнае адраджэнне" краіны Мікалай Апіёк. Побач твораць празнаныя.

Гавораць не толькі пра Вялікую Айчынную, але і асваенне Арктыкі. Суседзі па экспазіцыі - навучэнцы мастацкага каледжа імя Глебава. Як разумеюць тэхніку лінагравюры - "першыя спробы" ў 25 лістоў.

У Вялікім не трэба ацэньваць дэбюты. Заўтра з галоўнай сцэны - сусветна прызнаныя хіты. Арыі, якія сплялі апошнюю споведзь кампазітара Чайкоўскага. "Іяланта" -  прэм'ерная  і самая светлая опера сезона.

Равесніца "Шчаўкунчыка". Прэм'ера "Іяланты" ў Марыінцы была ў двайной афішы з галоўным казачным балетам Расіі. Праз паўстагоддзя  і беларусы пачулі французскую легенду пра сляпую прынцэсу. Мы пераказвалі яе 5 разоў. Гэты – юбілейны. Першы паказ - пад Раство. Опера ўвогуле з эфектам царкоўнага дзеяння.

Гадзіна і 50 хвілін з аб'яўленым яшчэ паэтам Генрыхам Герцам шчаслівым канцом. Заўтра Іялантай стане сапрана Марта Данусевіч.