У Мінску ажывілі сусветна вядомыя палотны імпрэсіяністаў

19 марта 2018

Больш за сто карцін знакамітых мастакоў перавялі ў лічбавы фармат. І зараз творы Рэнуара або Дэга можна разгледзець у фармаце высокай дакладнасці. Першай на выставе пабывала наша здымачная група.

Расказвае Ніна Мажэйка.

Імпрэсіянізм у чыстым выглядзе і ў фармаце высокай дакладнасці. Больш за сто палотнаў і 250 метраў экранаў. Сусветна вядомыя прозвішчы абрамляюць лічбавыя рамкі. Аб іх паклапацілася прафесійная каманда. Над мастацкім праектам працавалі спецыялісты з Літвы і Вялікабрытаніі. Выкарысталі сканы карцін. А з дапамогай сучаснага праграмнага забеспячэння аніміравалі і стваралі сцэнарый.

Алейную фарбу адаптавалі нават для непадрыхтаванай публікі. Для праекта спецыяльна напісаны сцэнарый. "Новае мастацтва" каменціруюць за кадрам. Ад фактаў адштрурхнуліся і стваральнікі графічнага афармлення.

Гэты гіганцкі экран прыцягвае ўвагу гледачоў не толькі з-за сваіх вялікіх памераў (даўжыня 11 метраў), але і выгнутым адлюстраваннем. Насамрэч гэта не адзін, а два экраны. Маналітнасці дабіліся з дапамогай працэсара для сшывання мультымедыйных карцін.

Пытанні аўтарскіх адлічэнняў вырашаныя. Праз 70 гадоў пасля смерці мастака карціны належаць свету. Падарунак ад стваральнікаў жывапісу эмоцый.