У Мінску адкрылася фотавыстава Віктара Гіліцкага

8 октября 2014

Апошні візіт у музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстава беларускага фатографа Віктара Гіліцкага адкрылася ў Мінску. Гэта спецыфічны аповед, у якім галоўны герой, не заўважаючы фатографа, жыве сваім жыццём. Звычайныя будні пажылога чалавека: прыгатаванне ежы, распальванне лазні, апрацоўка зямлі, чытанне газет, праслухоўванне радыё. Праект складаецца з чорна-белых здымкаў, аўдыёзапісаў, тэкстаў, якія нагадваюць гледачам старыя сямейныя архівы.


Віктар Гіліцкі, фатограф: У працэсе працы ўсё мадыфікавалася трошкі. Я паднёс матэрыялы і працы так, што вы можаце ў гэтых фатаграфіях убачыць свайго роднага чалавека, успомніць гісторыю, расказаную вам якімі-небудзь знаёмымі.


У сваёй першай персанальнай выставе аўтар перадаў не толькі штодзённасць героя, але яго ўнутраны стан і перажыванне. Праект праходзіць у рамках фестывалю Месяц фатаграфіі ў Мінску.