У Мінску ўзнагародзілі "Мецэнатаў культуры Беларусі"

25 апреля 2018

Гэта кампаніі, бізнесмены і нават простыя грамадзяне, якія падтрымліваюць канкрэтныя аб'екты і падзеі ў нашай краіне. Дзякуючы бязвыплатнай спонсарскай дапамозе, на гістарычную радзіму вярнуліся сотні помнікаў культуры. Спіс лаўрэатаў прэміі вялікі. Дыпломамі адзначаныя 44 мецэнаты. Намаганні большасці з іх накіраваныя на падтрымку маштабных фестываляў і буйных міжнародных выстаў.

Мецэнатаў культуры ўзнагародзілі ў пяці намінацыях. Агульная сума бязвыплатных інвестыцый сёлета склала шэсць з паловай мільёнаў беларускіх рублёў.