Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Мінаблвыканкама Анатоля Ісачанку

10 сентября 2019
Сёння Прэзідэнт абмеркаваў сацыяльна-эканамічнае развіццё цэнтральнага рэгіёна  з губернатарам Мінскай вобласці Анатолем Ісачанкам. Разгледзелі сітуацыю ў сельскай гаспадарцы і працу прамысловых прадпрыемстваў. У  цэлым рэгіён развіваецца стабільна: за 7 месяцаў агульны паказчык у эканоміцы 105 %. На такім узроўні лічбы плануюць утрымаць да канца года. З вялікім прыбыткам працуе АПК, добрую прыбаўку забяспечвае мяса-малочны комплекс, якому была аказана своечасовая дапамога,  усе абавязацельствы выконваюцца ў тэрмін. Тым не менш ёсць праблемы. Гэта кадравыя пытанні і неэфектыўныя прадпрыемствы,  што па-ранейшаму  маюць патрэбу ў падтрымцы. І некаторыя з іх просяць адтэрміноўку для вяртання фінансавай дапамогі на тэрмін, які  ледзь не  перавышае дзесяцігоддзе. Але пазіцыя Прэзідэнта ў гэтым пытанні  прынцыповая. 

Абмяркоўвалі на сустрэчы і будучыню будаўнічага комплексу. Больш  за 30 %  жылля, якое ўзводзіцца зараз у  краіне,  прыпадае на Мінскую вобласць. Вырашана аддаваць прыярытэт тым забудоўшчыкам, якія прыходзяць на аб'екты са сваім абсталяваннем і штатам спецыялістаў, бо ад гэтага ў тым ліку залежыць своечасовы ўвод новабудоўляў. Гэта толькі частка тым, закранутых на сустрэчы.