У канферэнцыі "Шагалаўскія чытанні" прынялі ўдзел навукоўцы з Беларусі, Расіі і ЗША

12 июня 2017

Навукоўцы з Беларусі, Расіі і ЗША выступілі з дакладамі ў Віцебску на канферэнцыі "Шагалаўскія чытанні". Сёлета яна прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння сусветна вядомага мастака. На форуме закранутыя розныя тэмы, звязаныя з жыццём і творчасцю майстра. Асаблівую ўвагу надалі і вядомым сучасным мастакам.

Генрыета Аміціна (Шалюціна), удзельніца навуковай канферэнцыі "Шагалаўскія чытанні" (Лос-Анджэлес, ЗША): "Тата мой быў вучнем Шагала, стаў прафесійным скульптарам дзякуючы Марку Захаравічу. Бацька нарадзіўся на тэрыторыі дома Шагала, таму што маці Шагала (гэта вядома) здавала пакоі. І мая ўся сям'я жыла на гэтай тэрыторыі".

Людміла Хмяльніцкая, гісторык, старшыня апякунскага савета Музея Марка Шагала: "Знаходзяцца нейкія перыяды жыцця мастака, якія невядомыя і якія патрабуюць даследаванняў. І гэта вельмі важна і трэба".

"Шагалаўскія чытанні" ў Віцебску прайшлі ўжо дваццаць шосты раз.