Дні Мінска пройдуць у Тбілісі праз тыдзень

14 марта 2018

Інвестыцыйны, прамысловы і турыстычны патэнцыял сталіцы прадэманструюць у Тбілісі. Праз тыдзень там пройдуць Дні Мінска. Падчас маштабнага праекта кіраўнікі гарадоў-пабрацімаў абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы гандлю і інфармацыйных тэхналогій, абмяняюцца вопытам у сістэме жыллёвай гаспадаркі, транспарту і энергазберажэнні. Акрамя таго, сталіца Грузіі стане вялікай пляцоўкай для наладжвання дзелавых сувязей. Беларуска-грузінскі бізнес-форум аб'яднае некалькі дзясяткаў кампаній з дзвюх краін. Прадпрыемствы з розных рэгіёнаў Беларусі прэзентуюць свае тавары, удзельнікі форуму пазнаёмяцца з новымі распрацоўкамі ў сферы машынабудавання. Таксама на выставе прадэманструюць прадукты харчавання і касметыку.

Мінск і Тбілісі актыўна развіваюць двухбаковыя сувязі з 2015 - тады гарады сталі пабрацімамі. Зараз у нашай сталіцы працуюць паўтара дзясяткі кампаній з грузінскім капіталам. Развіваецца і гандаль. Так, толькі за апошні год тавараабарот паміж гарадамі павялічыўся на 60 %.