У сталічным рэгіёне рыхтуюцца да святкавання Вялікай Перамогі

8 мая 2014

Патрыятычныя праекты, мітынгі-рэквіемы, ускладанне кветак і вянкоў да мемарыялаў... У сталічным рэгіёне рыхтуюцца да святкавання Вялікай Перамогі. Напярэдадні Маладзечна прымаў маштабнае абласное свята. Больш за 50 ветэранаў з кожнага раёна сустрэліся ля помніка воінам-вызваліцелям. Пасля шэсця ветэранаў запрасілі на святочны канцэрт.


Падрабязнасці ў Аляксандры Драгун.


69 гадоў таму яны служылі ў розных войсках, цяпер ідуць поруч, быццам адзіная рота. Усе - ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Крочаць павольна да мемарыяла і Вечнага агню, каб ускласці кветкі і ўспомніць баявых таварышаў.


Больш за 50 ветэранаў з кожнага раёна Мінскай вобласці сустрэліся ў сімвалічным парку Перамогі, што ў Маладзечне. У тым ліку і сямейная пара з Мар'інай Горкі. Віктар і Станіслава пазнаёміліся ў мірны час. Удваіх ведаюць боль ад страты родных і каханых. Таму 12 гадоў таму без сумненняў, нягледзячы на паважаны ўзрост, заручыліся.


Віктар Шайко і Станіслава Міронава, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, г. Мар'іна Горка: У нас кожны дзень - вайна. Усе ўспаміны пра вайну, усе кнігі - пра вайну. Плюс да ўсяго два сыны - ваенныя, праўнука рыхтуюць туды ж. Так што мы форму не здымаем - дынастыя ваенных.


Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені, два медалі За адвагу і адзін За перамогу над Германіяй - гэта ўзнагароды Міхаіла Чарняўскага, у мінулым партызана атрада Калініна. У баі быў цяжка паранены, але ў шпіталі яго паставілі на ногі.


Цяпер справа жыцця ветэранаў - аповеды новаму пакаленню аб тых подзвігах і ахвярах вайны, якія не ўвекавечаны ні ў прозе, ні ў граніце.


У Мінскай вобласці 6 тысяч 700 ветэранаў і ахвяр баявых дзеянняў. Кожны год свята Вялікай Перамогі аб'ядноўвае розныя пакаленні. Разам ускладаюць кветкі да помнікаў і мемарыялаў, ушаноўваюць памяць войнаў-вызваліцеляў, удзельнічаюць у патрыятычных злётах і творчых праектах. Гэты падрыхтавала моладзь Маладзечанскага раёна.


Абласное свята наведаў і губернатар цэнтральнага рэгіёну Сямён Шапіра. Да яго віншаванняў і слоў удзячнасці далучыліся творчыя калектывы.


Заўтра, у Дзень Перамогі, ветэраны і баявыя сябры па традыцыі сустрэнуцца ў Хатыні, ля Кургана Славы і на Лініі Сталіна.