У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры праходзіць выстава "Калі гучаць званы душы"

24 марта 2019

Сакральныя прадметы, выратаваныя падчас навуковых экспедыцый з закінутых храмаў, прапанаваныя ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Тут праходзіць выстава "Калі гучаць званы душы". Яна прымеркаваная да светлага свята Вялікадня. Экспазіцыя - частка нашай культурнай спадчыны скрозь літургічныя артэфакты, пачынаючы з 17 стагоддзя. Усяго больш за паўсотні ўнікальных прадметаў.

Выстава з'яўляецца сумесным праектам з Музеем старажытнабеларускай культуры Акадэміі навук Беларусі. Адзначым, экспанаванне прадоўжыцца ўсяго месяц. Звязана гэта з асаблівасцямі захоўвання помнікаў ткацкага рамяства.