У Мюнхене працягваецца 54-я канферэнцыя па бяспецы

17 февраля 2018

У Мюнхене працягваецца 54-я канферэнцыя па бяспецы, у якой прымаюць удзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, а таксама міністры замежных спраў, сярод іх і Уладзімір Макей. Сустрэча праходзіць у гатэлі "Баварскі двор". Сярод асноўных тэм - урэгуляванне крызісу на паўднёвым усходзе Украіны, увядзенне міратворчага кантынгенту з краін, якія не ўваходзяць у НАТА, у тым ліку з Беларусі і Бразіліі. Старшыня штогадовай Мюнхенскай канферэнцыі Вольфганг Ішынгер даў высокую ацэнку дзеянням Беларусі ў імя міру і спакою ў суседніх дзяржавах.

Да пачатку мерапрыемства яго арганізатары па традыцыі апублікавалі даклад, у якім заявілі, што глабальны светапарадак апынуўся на мяжы калапсу. У якасці галоўных прычын назвалі міжнародны тэрарызм, нестабільнасць Еўрапейскага саюза і рост напружанасці ў адносінах паміж КНДР і ЗША.