У Белтэлерадыёкампаніі адбыўся фінал нацыянальнага адборачнага тура на "Еўрабачанне"

17 февраля 2018

У прамым эфіры 10 прэтэндэнтаў выканалі свае кампазіцыі ў рэжыме жывога гуку. Трансляцыю шоу вялі тэлеканалы "Беларусь 1", спадарожнікавы "Беларусь 24". Сачыць за тым, што адбывалася, можна было і анлайн на сайце медыяхолдынга. Па выніках галасавання перамогу атрымаў ALEKSEEV з песняй "Forever". За артыста прагаласавалі больш як 5 тысяч гледачоў, а журы паставіла канкурсанту 12 балаў.

Пераможца нацыянальнага адбору прадставіць нашу краіну на "Еўрабачанні", якое сёлета ў маі прымае Лісабон. Больш падрабязнасцяў пра закуліссе тэлешоу глядзіце сёння вечарам у "Панараме".