У Беларускай акадэміі музыкі працягваецца канферэнцыя "Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы"

15 февраля 2018

У Беларускай акадэміі музыкі працягваецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Беларускі балет у сусветнай культурнай прасторы". Новымі поглядамі, даследаваннямі нашы спецыялісты дзеляцца з калегамі з Расіі, Францыі, Літвы, Латвіі і Польшчы. Ад тэорыі пяройдуць да практыкі. Сістэму вакальнага і рытмічнага выхавання "Конакал" пакажуць выкладчыкі з Літвы. Ну, а пасля для ўсіх гасцей падрыхтавалі канцэрт ад студэнтаў і знакамітых народных, заслужаных выпускнікоў Беларускай акадэміі музыкі.

Учора міжнародная дэлегацыя наведала палацава-паркавы ансамбль “Нясвіж”. У XVIII стагоддзі дзякуючы магутнаму магнацкаму роду Радзівілаў была створаная харэаграфічная школа і першая прафесійная балетная трупа.