Анастасія Пракапенка бярэ бронзу на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і

28 августа 2017

Анастасія Пракапенка бярэ бронзу на чэмпіянаце свету па сучасным пяцібор'і ў Каіры. Беларуска саступіла толькі Гульназ Губайдулінай з Расіі і венгерцы Сафіі Фолдашы. Раней Пракапенка заваявала золата на хатнім чэмпіянаце Еўропы.