Памёр народны артыст Беларусі Аляксандр Ціхановіч

28 января 2017

Гэтай ноччу не стала Аляксандра Ціхановіча. Аб гэтым у сацыяльных сетках паведаміла яго дачка Анастасія. Нарадзіўся народны артыст у Мінску. У 1982 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю. Музычная кар'ера пачалася з Сувораўскага вучылішча. Пасля армейскай службы стварыў калектыў "Мінск". Там Аляксандр Ціхановіч прапрацаваў толькі каля года. Пазней быў ансамбль "Верасы", дзе спявала і будучая спадарожніца жыцця Аляксандра Ядвіга Паплаўская. У 1989 годзе быў створаны Тэатр песні і творчая студыя. Аляксандр Ціхановіч з'яўляецца аўтарам і вядучым некалькіх музычных тэлевізійных праектаў. З 2006 па 2009 год Аляксандр Ціхановіч узначальваў нацыянальны тэлевізійны музычны праект "Еўрафэст" і беларускі адборачны тур да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне".