Чырвоны Месяц убачаць беларусы ўжо ў канцы верасня

11 сентября 2015

Унікальная астранамічная з'ява 28 верасня супадзе з не менш дзіўнай падзеяй. Свяціла будзе максімальна блізка да паверхні Зямлі. З 3 да 5 гадзін раніцы адбудзецца зацьменне - Месяц павольна знікне,  потым з'явіцца зноў, але ўжо ярка-чырвонага колеру. У наступны раз падобную з'яву мы ўбачым практычна праз 20 гадоў. Карыстальнікі сацыяльных сетак актыўна абмяркоўваюць сувязь гэтай астранамічнай падзеі з канцом свету. Гэтую тэорыю нашаму каналу аспрэчыў адзін з вядучых астраномаў Беларусі.

Нягледзячы на тое, што Месяц сапраўды будзе свяціць больш ярка, чым звычайна, змены колеру будуць практычна не бачныя воку ў нашых шырынях, затое на фатаграфіях ён абяцае быць практычна бардовым. Нагадаем, з'яву можна будзе назіраць у ноч з 27 па 28 верасня.