Вулічнае мастацтва вернецца ў сталіцу

13 января 2014

Форум вулічных тэатраў пройдзе ў Мінску ў другі раз - з 9 па 11 мая. Прыём заявак ад беларускіх і замежных калектываў ужо адкрыты. Як і ў мінулым годзе, фэст пачнецца імправізаваным карнавальным шэсцем адразу на некалькіх пляцоўках. Арганізатары абяцаюць значна пашырыць геаграфію перфомераў і запрасіць у Мінск экстравагантныя калектывы з Іспаніі, Славеніі, Францыі і Расіі. У Беларусі культура вулічнага мастацтва пакуль толькі на стадыі развіцця.


Першы мінскі форум вулічных тэатраў адбыўся ў верасні мінулага года на вуліцы Карла Маркса. Плануецца, што наступны фестываль закране і вуліцу Рэвалюцыйную. Паводле традыцыі, на некалькі дзён праезная частка стане пешаходнай.