Тысяча сто кілаграмаў літоўскага мастацтва

18 июля 2014

Такая вага выставы, якую прывезлі з Вільнюса ў Мінск. Сёння ў Палацы мастацтва пройдзе прэзентацыя твораў, прысвечаных Крысціёнасу Данелайцісу - заснавальніку літоўскай мастацкай літаратуры. З дня нараджэння легендарнага паэта сёлета спаўняецца 300 гадоў. Спецыяльна да гэтай даты паводле твораў майстра яго сучаснікі стварылі скульптуры, медалі, графічныя і жывапісныя палотны. Большасць работ прысвячаецца самай вядомай паэме літаратара Пары года. Як і літоўскі класік, мастакі намалявалі побыт, прыроду літоўскай вёскі.


Эдзіта Утарэне, старшыня Саюза мастакоў Літвы:


Мы ўжо бывалі ў Германіі, паказвалі гэтую выставу, мы бывалі ў Польшчы. Мы гэтую выставу таксама везлі і ў Караляўчусе, як сказаць, Калінінградзе, у Расію, дзе ён жыў, Данелайціс, і дзе ён працаваў пастарам.


Сёння мастакі персанальна прэзентуюць свае творы. З Літвы прыбылі 32 аўтары. Партрэт стагоддзя - гэта першы сумесны праект Саюзаў мастакоў Літвы і Беларусі. У наступным годзе нашы майстры нанясуць візіт у адказ - зробяць калектыўную выставу ў Вільнюсе.