У Калумбіі абрушыўся мост, які будуецца над цяснінай

16 января 2018

Надзвычайнае здарэнне ў Калумбіі. У прыгарадзе Багаты абрушыўся мост, які будуецца над цяснінай. У момант трагедыі на канструкцыі знаходзіліся каля 40 будаўнікоў. Загінулі 10 чалавек. Яшчэ трое параненыя. На месцы здарэння ідзе пошукава-выратавальная аперацыя. Пад заваламі ўсё яшчэ могуць знаходзіцца рабочыя. Адзначым, мост будаваўся над абрывам на вышыні каля 280 метраў. Ён павінен быў злучыць сталіцу краіны з горадам Вілавісенсіа.