Урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Вызваленне" адкрыюць святкаванні ў Мінску

2 июля 2019

Праз некалькі гадзін у Мінску стартуюць святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці. Адкрыюць іх урачысты сход і канцэрт майстроў мастацтваў "Вызваленне". Праграма будзе складацца з тэматычных эпізодаў, якія адлюстроўваюць вяхі вызвалення Беларусі і стварэння суверэннай дзяржавы. Тэлеканал "Беларусь 1" пакажа гэтае дзейства адразу пасля "Панарамы".