Вынікі сацдаследавання "Беларусь: меркаванне аб будучыні" - якія ініцыятывы Прэзідэнта падтрымліваюць беларусы

16 декабря 2021
Улада ў Беларусі слухае і чуе грамадзян. Адбылася прэзентацыя маштабнага сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне аб будучыні".

Апытанне грамадзян праводзілася з 15 лістапада па 4 снежня Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі сумесна з аналітычным цэнтрам EcooM у рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму. 

Так, каля 44 % беларусаў падтрымліваюць ініцыятывы Прэзідэнта па захаванні суверэнітэту і незалежнасці. Найбольшай падтрымкай сярод насельніцтва карыстаюцца таксама такія ініцыятывы, як падтрымка шматдзетных сем'яў, жыллёвая палітыка і ўмацаванне абараназдольнасці. Большасць выказалася за неабходнасць захаваць у краіне асноўныя сацыяльныя гарантыі. Пры гэтым звыш 58 % беларусаў падтрымліваюць неабходнасць змяненняў у Канстытуцыю і больш чым 63 % плануюць прыняць удзел у рэферэндуме. 

У апытанні прынялі ўдзел 10 217 рэспандэнтаў. Даследаваннем былі ахоплены ўсе вобласці Беларусі. Сацыёлагі адзначаюць высокую цікавасць грамадзян да анкетавання, большасць успрынялі сацапытанне станоўча, многія расцанілі яго як магчымасць данесці сваё меркаванне аб бягучых працэсах, праблемах, што хавалююць, і аб будучыні краіны. Грамадзяне выказалі  пажаданне больш часта праводзіць такія сацыялагічныя даследаванні.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя