У 2024 годзе легендарнаму ВІА "Сябры" - 50! У чым сакрэт паўвекавой папулярнасці

28 апреля 2024

З залы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу адразу на сцэну. І там, і там ён галоўны "Сябар" не толькі нашай краіны, але і ўсёй постсавецкай прасторы. Днём Анатоль Ярмоленка разам з усім народным вечам прымаў найважнейшыя рашэнні ў лёсе нашай дзяржавы, вечарам звыкла дарыў усмешку і пералівы голасу ў сучасным айчынным хіце, бо беларусы сапраўды "Добрыя людзі".

Сёлета легендарнаму ВІА "Сябры" - 50! Ансамбль ужо на ўсю моц гастралюе з юбілейнымі канцэртамі і як і раней збірае аншлагі. З  "Сябрамі" і іх прыхільнікамі пагутарыла Вольга Мядзведзь (відэа).