Гадзіннік і тэлефон-лобстэр, якія растаюць. У Мінску адкрылася выстава арыгіналаў прац Далі і Пікаса

22 декабря 2018

Арыгіналы прац Далі і Пікаса ў Мінску! У выставачнай зале LIBRA - самая вялікая ў свеце аб'яднаная калекцыя сусветных майстроў. Больш за паўсотні графічных карцін, скульптур і керамікі трапілі ў беларускую сталіцу з Масквы. Бізнесмен з Екацерынбурга Аляксандр Шадрын   падарожнічае разам з прыватнай калекцыяй па краінах Еўропы, Амерыкі і Кітая. Агульны страхавы кошт экспанатаў - звыш некалькіх мільёнаў долараў.

У экспазіцыі - барэльеф Сальвадора Далі коштам 250 тысяч долараў. Яго выставілі ўпершыню ў СНД-прасторы. Усяго такіх барэльефаў - 8 у свеце. Можна ўбачыць і апошнія 12 партрэтаў Пабла Пікаса. Ва ўнікальным зборы "тэлефон-лобстар", "час, які мінуў" і "чалавечыя заганы". Акрамя прац - дакументальны фільм-экскурсія пра калекцыю. А па выхадных у рамках праекта пройдуць лекцыі пра творчасць і жыццё іспанскіх мастакоў.