Сёння спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння Рыгора Барадуліна

24 февраля 2015

Да свайго юбілею народны паэт Беларусі не дажыў меней як год. Выхадзец Віцебшчыны, свой прафесійны і творчы шлях пачынаў рэдактарам у выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". Узначальваў газету "Советская Белоруссия", літаратурны часопіс "Полымя". Аўтар каля 70 зборнікаў паэзіі, артыкулаў, эсэ і перакладаў. На родную беларускую Барадулін пераклаў "Слова аб палку Ігаравым", творы Шэкспіра, Міцкевіча і Ясеніна.